Сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці” ўшанавалі памяць нацыянальнага героя Беларусі.
На кургане Касцюшкі ў Кракаве быў падняты бел-чырвона-белы сцяг. Акцыя была прымеркавана да чарговых угодкаў яго смерці.
Нагадаем, Тадэвуш Касцюшка (1746 — 1817) — палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года, удзельнік вайны за незалежнасць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі. Касцюшка нарадзіўся ў Мерачоўшчыне на тэрыторыі цяперашняга Івацэвіцкага раёна.