Удзельнікі экскурсіі, зладжанай Аб'яднаннем АБ-БА, наведалі месцы, звязаныя з падзеямі і постацямі беларускай гісторыі. Правадніком падляшскіх беларусаў па Вільні была Людвіка Вітушка, якая распавяла між іншым пра вялікі віленскі некропаль.
Людвіка Вітушка:
- Гэта могілкі Роса, яны былі заснаваныя ў 1881 годзе. Розныя версіі ёсць, што тут некалі было паганскае капішча, пазней першапачаткова хавалі людзей за межамі горада, перадусім тых, якія памерлі ад хваробы. Гэта каталіцкія могілкі, тут пахаваны шэраг беларускіх дзеячоў, і нямала людзей, якія звязаныя з беларускай гісторыяй.
Аб'яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, такія экскурсіі арганізуе рэгулярна. Раней аб'ездзілі амаль усю Беларусь. Апошнім часам беластоцкія настаўнікі і бацькі наведалі Львоў, а сёння яны вяртаюцца з Літвы.