Станіслаў Шушкевіч прэзентаваў у Варшаве кнігу пра распад СССР

Прэзентацыя кнігі Шушкевіча адбылася ў Варшаве. Новае выданне атрымала назву “Маё жыццё, крах і ўваскрашэнне СССР”.

Аўтар расказаў пра тое, як стваралася кніга, пра мэты яе паўстання, пра тое, чым ганарыцца ў сваім жыцці, а таксама пра што шкадуе. 

Сярод гасцей прысутнічаў былы міністр абароны Польшчы Януш Алышкевіч.

Па словах Станіслава Шушкевіча, падчас напісання кнігі асаблівых цяжкасцяў не ўзнікала:

- Я вырашыў, што прысвячу яе моладзі. Маладыя людзі могуць рабіць многа памылак, яны ненавідзяць, калі ім раяць, як гэтыя памылкі не рабіць. Я пішу так, прачытайце, калі ласка, у чым памыляліся мы, і не рабіце тых памылак, якія рабілі мы. Лепей за ўсё вучыцца на памылках іншых.

Пасля сустрэчы ўсе жадаючыя маглі купіць кнігу ды атрымаць аўтограф аўтара.

чных падзеяў, удзельнікам ці сведкам якіх быў аўтар.