Аліна Ваўранюк узнагароджана “Сярэбраным крыжам заслугі”

У межах фестывалю "Іншае вымярэнне" ў клубе Фама быў паказаны спектакль аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” - “Ой, даўно-даўно…" Беларускія гісторыі з Падляшша”.

Значная падзея адбылася у час мерапрыемства - узнагароду “Сярэбраны крыж заслугі” ад прэзідэнта Польшчы атрымала намесніца старшыні аб’яднання “АБ-БА” Аліна Ваўранюк.

- Узнагарода цешыць, вельмі цешыць. Я вельмі ўсхваляваная, і лічу, што гэтая ўзнагарода не толькі для мяне, а для нашага цэлага асяроддзя. Я гавару тут пра аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вучаць беларускую мову "АБ-БА". Бо сама задума, каб уручыць гэтую ўзнагароду, выйшла ад Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі. Таму гэта вельмі цешыць і вельмі радуе.

Галоўная мэта аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” - дапамога дзецям і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, а таксама дапамога бацькам і настаўнікам.

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" шчыра віншуе спадарыню Аліну з заслужанай узнагародай! Зычым натхнення і плёну ў далейшай працы, і няхай яна заўсёды прыносіць Вам задавальненне і радасць!