Айцец Сяргей Стасевіч пра храм Кірылы Тураўскага

Царква (ці хутчэй капліца – з-за памераў) святога Кірылы Тураўскага задуманая як сэрца нашага Рэлігійна-культурнага цэнтру. Ідэя збудаваць яе з'явілася ў мяне з самага пачатку працы тут: нам 60 гадоў, а храма няма. Адразу ж я сутыкнуўся з неразуменнем: што будаваць, дзе і як? І галоўнае – для каго? Наш архітэктар,Цзыўай Рафаэль Со, прыйшоў да нас даведацца пра Беларусь; скончылася гэта тым, што ён прыняў хрост і цяпер умоўна ёсць беларусам паводле духу. Такім чынам, гэты праект нарадзіўся і рэалізоўваецца ўнутры самой нашай малой супольнасці, з разлікам пакуль выключна на ўласныя сілы і сродкі Беларускай каталіцкай місіі. Але спадзяемся і на ахвяраванні.

Храм будзе ў памяць пра Чарнобыль – нашую Хірасіму. Паўсюль у свеце стаяць мемарыялы Хірасіме, нават у Мінску. Мемарыял Чарнобылю ў Брытаніі будзе дарэчы: дагэтуль сюды штогод прыязджаюць на аздараўленне дзеці з Беларусі, тут ёсць чарнобыльскія фундацыі. У нашым храме будуць узносіцца малітвы за супакой спачылых ахвяраў і здароўе жывых, то бок нас з вамі.

Мала хто на Беларусі сёння дбае пра драўлянае дойлідства. Яно няўмольна знікае ў нябыт разам з беларускай вёскай. Наша царква будзе працягам старадаўняй традыцыі ў XXI стагоддзе. Працяг на чужыне – там, дзе сёння воляй лёсу апынуліся беларусы, продкі якіх маліліся у такіх цэрквах. Быць можа, царква, таксама як і абноўленыя музей і бібліятэка Скарыны, стануць турыстычнай атракцыяй Лондану, найперш – для нашых суродзічаў.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение