Інстытут польскай філалогіі і Кафедра беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта рыхтуюць выданне, прысвечанае асобе Сакрата Яновіча. Зборнік будзе складацца з трох частак. Да яго стварэння запрошаныя асобы, якія супрацоўнічалі з Яновічам або займаліся даследаваннем ягонай творчасці.
Пра ідэю выдання расказвае доктар Гражына Харытанюк-Міхей з універсітэта ў Беластоку:
- Вырашылі, што мы павінны стварыць кнігу, прысвечаную Сакрату Яновічу, каб паказаць ягоную дзейнасць як літаратара, як грамадскага дзеяча.
Стваральнікі кнігі супрацоўнічаюць з фондам Villa Sokrates, які і трымае ганаровы патранат над выданнем. Плануецца, што зборнік пабачыць свет у наступным годзе.