У Рызе прайшоў рэтраспектыўны паказ фільма "Дзікае паляванне караля Стаха"

Рэтраспектыўны паказ фільма "Дзікае паляванне караля Стаха" рэжысёра Валерыя Рубінчыка прайшоў у Рызе. Кінасеанс быў арганізаваны латвійскім інтэрнэт-выданнем Obskura і прайшоў у культурна-забаўляльным цэнтры, паведамілі БЕЛТА на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Паказ карціны суправаджаўся ўступнай лекцыяй і выклікаў вялікую цікавасць латвійскай публікі, частка якой была вымушана з-за адсутнасці месцаў у зале глядзець карціну седзячы ў праходах або стоячы.

Як удакладнілі на кінастудыі, стужку паказвалі з латышскімі субтытрамі, што садзейнічала збліжэнню беларускай, рускай і латышскай культур.

Інтэрнэт-выданне Obskura прысвечана кінематографу краін Усходняй Еўропы. Рэсурс функцыянуе на англійскай, рускай і іспанскай мовах. Сіламі супрацоўнікаў Obskura арганізоўваюцца паказы фільмаў, якія папулярызуюць кінамастацтва былых савецкіх краін.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение