Змены ў Звязе беларускай моладзі ў Польшчы

Перш за ўсё – ужо афіцыйна – змянілася назва: зараз ёсць „Шчыты – звяз у карысць прамоцыі і адукацыі беларускай культуры”. Гэта тая ж самая арганізацыя, але змены палягалі на абмежаваннях, якія заключаліся ў моладзевым яе характары, кажа старшыня звязу Ігар Лукашук:

Калі мы надалей збіраемся займацца рознымі ініцыятывамі, то трэба неяк пашырыць, адкрыць арганізацыю. Паколькі назва “Звяз беларускай моладзі” паказвае, што арганізацыя моладзевая, то вырашылі адкрыць яе для старэйшых людзей, для былых “звязаўцаў”, якім ужо каля 40 гадоў, змяніўшы назву.

Звяз з’яўляецца арганізатарам фестывалю “Бардаўская восень”, які сёлета пройдзе дваццаты раз. Але гэта перш за ўсё цяпер Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове, дадае старшыня звязу Ігар Лукашук:

Галоўнае, на чым будзем засяроджваць сваю ўвагу, - гэта цэнтр Шчыты. Ён яшчэ патрабуе шмат працы, каб давесці да такога стану, каб можна было ладзіць некалькідзённыя мерапрыемствы, бо, між іншым, дзеля таго і ствараўся гэты цэнтр.

Цяпер у Шчытах праходзіць цыкл майстар-класаў “Традыцыя. Сучаснасць. Будучыня”.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение