Беларуская моладзь з розных куткоў свету правяла некалькі дзён разам. Пад Вільняй ужо ў сёмы раз адбылося мерапрыемства, якое праходзіць пад назвай “USB Rally”.
Мэта мерапрыемства - аб’яднанне актыўнай беларускай моладзі з ўсяго свету, далучэнне яе да фармальнай сеткі студэнтаў праз удзел у лекцыях, абмен досведам і кантактамі.
Паводле кіраўніка праекта “USB Rally” Анастасіі Панасевіч, стварылася моцная супольнасць беларусаў:
- Вынік ёсць. Мы вельмі радыя, што за столькі гадоў атрымалася стварыць моцную супольнась беларускіх студэнтаў, якія маюць зносіны, маюць ідэі і супрацоўнічаюць.
Арганізатарам “USB Rally” з’яўляецца Цэнтр усходнееўрапейскіх даследванняў у Вільні.