Беларускі народны фэст завітаў у вёску Дубічы Царкоўныя.
Жыхары пачулі песні ў выкананні беластоцкага хору “Крыніца”, сучасную музыку, яе прадставіў калектыў “Арт-Пронар”, ды шмат чаго іншага.
Мерапрыемствы такога кшталту прыцягваюць людзей, кажа адзін з гледачоў Грыгорый Карпюк:
- Прыехаў на фэст, бо я люблю нашу беларускую мову, нашыя песні. Вельмі цікава паглядзець і паслухаць гурты з Беларусі.
Галоўным апрганізатарам мерапрыемства з’яўляецца “Беларускае культурна-грамадскае таварыства”.