Акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім у Бішкеку

Акцыя салідарнасці з беларускім праваабаронцам прайшла ў сталіцы Кыргызстана.

Праваабарончы рух «Бір Дуйно Кыргызстан» правёў акцыю ў падтрымку беларускіх актывістаў у рамках міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, які праводзіцца штогод 4 жніўня - у гадавіну арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведамляе радыё «Азатык».