Міжнародны дзень салідарнасці ў Празе

4 жніўня 2013 года ў Празе з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі адбылася акцыя ў падтрымку палітычных вязняў.

У акцыі бралі ўдзел Арганізацыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі, грамадзянская кампанія «Наш дом», а таксама міжнароднае аб’яднанне «Грамадзянская Беларусь» і «Чалавек у нядолі». Удзельнікі акцыі, апранутыя ў майкі з партрэтамі палітвязняў, прайшліся па галоўных турыстычных вуліцах Прагі і раздалі ўлёткі з інфармацыяй пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.