У помніка Францішку Скарыну, які стаіць на Градчанах у Празе, невядомыя вандалы адламалі пяро, якое першадрукар трымаў у правай руцэ.
Гэта не першы выпадак вандалізму адносна статуі Скарыны ў Празе. Некалькі гадоў таму з помніка знікла шыльда з імем першадрукара і асветніка. Шыльда была адноўленая намаганнямі пражскіх беларусаў.
Помнік быў усталяваны ў 1996 годзе. Аўтар — скульптар Эдуард Астаф’еў.