Пры варшаўскім “Беларускім Доме” адчынілася “Палічка “Кнігарні логвінаЎ”.
“Палічка” - гэта пакуль што толькі адна кніжная шафа, аднак тут ужо цалкам магчыма замаўляць амаль любыя беларускія кнігі: навінкі прозы, паэзіі і эсэістыкі, перакладную і гістарычную літаратуру.
Паводле словаў прадстаўніка “Беларускага Дома” Максіма Сергійца, у верасні гэтага году, каб падтрымаць беларускую кнігу на ўрачыстае адкрыццё “Палічкі” прыедзе цэлы дэсант айчынных літаратараў.
Адрас сядзібы “Беларускага Дома” - Варшава, вуліца Wiejska 13m, 3. Уваход на сядзібу вольны ад панядзелку да пятніцы, з 11-ай да 19-ай. Ласкава запрашаем!
Паліца працуе пры падтрымцы кампаніі “Разам - для Беларусі” і Беларускага Дома ў Варшаве.