«Наша Ніва» паразмаўляла з заснавальнікам суполкі Таварыства беларускай мовы ў Смаленску.
«Калі я пачаў цікавіцца гісторыяй Смаленска, то зразумеў, што ён вельмі звязаны з Беларуссю, тут шмат беларускай гісторыі і культуры,
— кажа Арцём Краўчанка, які заснаваў у Смаленску суполку Таварыства беларускай мовы. — Шкада, што большасць беларусаў Смаленска не ўсведамляюць свайго паходжання».
Цяпер у Смаленску, паводле розных звестак, жыве ад 30 да 100 тысяч беларусаў, аднак на пасяджэнні ТБМ стала прыходзіць чалавек пяць.
«Куды большая актыўнасць у інтэрнэце. — кажа спадар Краўчанка. — Ёсць некалькі суполак беларусаў Смаленшчыны, яны пішуць
Сам спадар Краўчанка паходзіць з Оршы, але пераехаў у Расію.
«Я нарадзіўся ў Оршы, а мае продкі паходзяць з Заходняй Смаленшчыны, — кажа Краўчанка. — Таму ў пэўны момант я вырашыў пераехаць. Цяпер я вывучаю беларускую культуру і гісторыю, і чым далей я гэтым займаюся, тым лепш разумею, што гэта частка Беларусі».
Аднак большасць беларусаў, па словах Арцёма, актывізуецца толькі падчас канцэртаў.
«Беларускія
Што тычыцца беларускай мовы, то яе ўплыў можна адчуць нават у расійскім асяродку.
«Мова захавалася ў памежных вёсках, аднак цяпер гэта толькі мясцовы дыялект, трасянка.
Прысутнічаюць пэўныя беларускія словы і ў мясцовых расійцаў, пры гэтым самі расейцы гэтага не заўважаюць. Напрыклад словы „троху“ і „трохі“, якіх у Маскве не пачуеш».
У горадзе ж беларускіх слядоў амаль не знойдзеш — паводле спадара Краўчанкі, адзіная шыльда, якая ўзгадвае пра Беларусь, вісіць на смаленскай філармоніі. «Тут у снежні 1918 года была заснаваная Беларуская СССР».
Праблемаў у смаленскіх беларусаў таксама шмат.
«
Смаленскае ТБМ збіраецца дапамагаць беларусам шукаць жытло і ўладкоўвацца на працу.
«Уражвае тое, што робяць беларусы Іркуцка, — кажа спадар Краўчанка. — Спадзяюся, што на З’ездзе беларусаў свету нам удасца наладзіць кантакты. Падаецца, што іркуцкія беларусы — самыя актыўныя ў свеце. У СМІ, дарэчы, тыдні з два таму з’явілася інфармацыя пра нейкую беларускую арганізацыю ў Смаленску, аднак мы не можам знайсці людзей, чые прозвішчы ўказаныя ў артыкуле».
Галоўным кірункам дзейнасці смаленскага ТБМ застанецца арганізацыя канцэртаў беларускіх выканаўцаў. «Яшчэ такога не было, каб на канцэрце беларускага гурта ў Смаленску не прагучала б некалькі песняў на роднай мове».
Юрась Ускоў