У нядзелю, 14 ліпеня 2013 года, ужо каторы год запар традыцыйным Маршам пачаўся Тыдзень Паняволеных Народаў, які быў зацверджаны Кангрэсам Злучаных Штатаў Амерыкі праз Грамадскі Закон 86-90, што быў падпісаны прэзідэнтам Д. Д. Азэнгаўэрам яшчэ ў 1959-м годзе, як выказ пратэсту народаў свету супраць камуністычнай і таталітарнай тыраніі. У імпрэзах Тыдня і ў Маршы Паняволеных Народаў заўсёды традыцыйна бралі ўдзел прадстаўнікі беларускай грамады Нью-Ёрку.
Прапануем вашай увазе спасылку на нізку відэафрагмэнтаў з гэтага мерапрыемства.