“АБ-БА” ладзіць чарговы этнаграфічны летнік “Я нарадзіўся тут”

У Кляшчэлях пачынаецца этнаграфічны летнік “Я нарадзіўся тут” для дзяцей, што вывучаюць беларускую мову, які ладзіць аб’яднанне “ АБ-БА”.

Як кажа суарганізатар летніка Аліна Ваўранюк, дзяцей чакае шмат цікавага:

- Будзе саломапляценне і шмат чаго іншага, бо да нас прыязджае спадарыня Валянціна Лойка з Менску. Таксама, як і ў мінулым годзе, будуць гульні, танцы і песні беларусаў Падляшша. Заняткі будзе весці Анна Фіёнік.

У летніку ўдзельнічаюць дзеці, якія вывучаюць беларускую мову ў пачатковай школе № 4 у Беластоку. Арганізатары запрашаюць наведаць летнік усіх ахвотных і зацікаўленых народнымі традыцыямі беларусаў Падляшша.  

Этнаграфічны летнік “Я нарадзіўся тут” у Кляшчэлях будзе доўжыцца да 7-га ліпеня.