Беластоцкі асяродак культуры адкрыўся пасля рамонту

Завершаны рамонт Беластоцкага асяродка культуры. Ён гатовы прымаць гасцей. Пра гэта паведаміла дырэктар установы Гражына Дваракоўская. Капітальны рамонт цягнуўся некалькі гадоў – далей працягваецца рамонт адміністрацыйнай часткі. Гэтага не заўважаць госці культурніцкага цэнтра, – кажа Гражына Дваракоўская.

- Для нас было вельмі важна, каб у выніку гэтага рамонту з'явілася б тое, што прыблізіла б культуру непаўнаспраўным асобам. Некалькі гадоў мы дамагаліся, каб у нас з'явіўся адмысловы ліфт. Быў клопат з тым, каб у ранейшыя аб'ёмы будынка ўмантаваць нешта новае. У часе размоваў з праектыроўшчыкамі мы пераканаліся, што зможам гэтую праблему вырашыць. І гэты ліфт у нас з'явіўся. Некаторыя нам казалі, што не прыходзілі да нас з гэтай прычыны. Прычына знікла. Запрашаем да сябе.

Беластоцкі асяродак культуры штогод арганізуе каля 200 імпрэзаў з удзелам больш за 45 тысячаў асобаў.