12 чэрвеня Цэнтру беларускай мовы і культуры Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі нададзенае імя Уладзіміра Караткевіча.
Пра гэта Свабодзе паведаміла літаратарка, дацэнт кафедры славянскай філалогіі Інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта Надзея Старавойтава. З гэтай нагоды адбылася імпрэза, у якой сярод іншых бралі ўдзел амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка і намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандар Міхневіч. Па-беларуску яны не гаварылі. Пасля ўрачыстай часткі прысваення Цэнтру беларускай мовы і культуры імя Уладзіміра Караткевіча ў гонар вядомага беларускага класіка гучалі вершы і запіс яго голасу.