Пазнаць беларускую культуру, звычаі і кухню можна было ў кафэ “Spółdzielnia” ў Беластоку. Гэта ўжо чарговая сустрэча з цыкла Discover the World, якую ладзіць школа замежных моваў “Lektor”. Кожная сустрэча прысвечаная іншай краіне, гэтым разам размаўлялі пра Беларусь. Як адзначыла вядучая сустрэчы Марта Бондар, гэта вельмі важна, каб людзі ведалі і разумелі сваіх суседзяў.
- Гэта шанец для мяне паказаць штосьці новае – трошкі гісторыі, трошкі геаграфіі. Асаблівае значэнне гэта мае на Падляшшы, бо людзі гэтага рэгіёна мусяць добра ведаць сваіх суседзяў. Таксама гэта магчымасць паказаць культуру Беларусі.
Прысутныя паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю, змаглі паспрабаваць традыцыйныя беларускія стравы, а таксама ўзяць удзел у конкурсе ведаў пра Беларусь.