У Расіі адкрылі памятную дошку Максіму Гарэцкаму

У горадзе Кіраве (да 1936 года — мястэчка Пясочня) Калужскай вобласці з’явілася мемарыяльная дошка беларускаму пісьменніку.

Дошка адкрыта на будынку былой Пясочненьскай сярэдняй школы № 1 (цяпер у будынку размяшчаецца школа-інтэрнат для дзяцей з праблемамі слыху).

У школе Максім Гарэцкі працаваў два навучальныя гады: выкладаў рускую мову і літаратуру. Тут у лістападзе 1937 года ён быў арыштаваны органамі НКУС і 10 лютага 1938 года расстраляны ў Вяземскай турме. Таксама хутка ў памяшканнях школы з'явіцца стэнд з матэрыяламі аб жыцці і дзейнасці пісьменніка, інфармуе pesochnya.com