Роварны рэйд памяці генерала

Сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці разам з іншымі актывістамі правялі роварны рэйд памяці генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Рэйд прайшош ўжо 4-ы год запар ў Варшаве па месцах, звязаных з імем генерала.

Паведаміў арганізатар рэйду Анатоль Міхнавец:

- Беларусы, якія жывуць у Варшаве, сёння праехалі традыцыйным шляхам з цэнтра Варшавы ад помніка дэ Голя на раён Саска Кэмпа, там, дзе загінуў Станісаў Булак-Балаховіч. Каля памятнай шыльды мы ўзгадалі яго хвілінай маўчання, пазней рушылі праз цэнтр Варшавы на Павонзкія могілкі, дзе ёсць сімвалічная магіла генерала Булак-Балаховіча. Мы ехалі на роварах з бел-чывона-белымі сцягамі, і ў адным месцы сустрэлі беларускія аўтамабілі, якія нам пасігналілі. З добрымі ўражаннямі, без здарэнняў мы праехалі гэты маршрут.

Булак-Балаховіч загінуў 10 траўня 1940 года ў Варшаве. Паводле найбольш распаўсюджанай версіі, генерала Булак-Балаховіча, які не надаў увагі канспірацыі, у 1940 годзе агенты гестапа застрэлілі сярод белага дня ў цэнтры Варшавы. Цела генерала гестапаўцы вывезлі, дагэтуль незразумела, дзе і што з ім стала, адзначае Анатоль Міхнавец.

"Беларускае Радыё Рацыя"