11-га траўня ў памяшканні клюбоўні ГА "Пагоня" ў Празе адбылася прэзентацыя кнігі ўспамінаў Джоан Станкевіч пад назвай "Living with the scent of danger: european adventures at the fall of communism" ("Жыццё з водарам небяспекі: мае еўрапэйскія прыгоды падчас падзення камунізму").
Прэзентацыя праходзіла пераважна на ангельскай мове, але некаторыя моманты спадар Вячка Станкевіч растлумачыў па-беларуску.
Пасля прамовы Джоан слухачы мелі магчымасць задаць ёй пытанні. Калі нехта пацікавіўся, што пра Беларусь думаюць амерыканцы, Джоан прызналася, што большасць пра яе амаль нічога не ведае. І ў гэтым сэнсе адна з галоўных мэтаў прэзентаванай кнігі - пашырэнне ведаў пра Беларусь у Амерыцы і на Захадзе. Паводле словаў Джоан, кніга ўжо выклікала немалую зацікаўленасць Беларуссю сярод амерыканскіх чытачоў, некаторыя з іх нават пачалі адсочваць беларускія навіны. На пытанне пра тое, ці не плануеца пераклад кнігі на беларускую (ці прынамсі расейскую) мову, Вячка адказаў, што гэта добрая ідэя, і магчыма ў недалёкай будучыні яны з жонкай зноў завітаюць у нашую клюбоўню з беларускай версіяй кнігі.
Паводле pahonia.cz
Нагадаем, што 16 траўня а 18.00 адбудзецца сустрэча з Джоан і Вяскам Станкевічамі ў Польшчы, у дыскусійным клубе АБ-БА (вул. Чэнстахоўская 6а, Беласток).
Паводле ab-ba.com.pl