Беларускі цэнтральны камітэт у Мельбурне (Аўстралія) звяртаецца да беларускага ўраду:
а) Заклікаем неадкладна, да 15 траўня 2013 года, выпусціць на свабоду ўсіх арыштаваных і затрыманых удзельнікаў дэманстрацыі пратэсту, якая адбывалася 19 снежня 2010 года, г.зн. у дзень прэзідэнцкіх выбараў.
б) Калі гэты прызыў будзе з’ігнараваны, нашая арганізацыя прыме адэкватныя меры і зввернецца ў аддзел ААН па правах чалавека.
в) Беларускі цэнтральны камітэт у Мельбурне надзвычай занепакоены сітуацыяй, калі ў Беларусі знявольваюць паважаных і блізкіх нам людзей, адбіраюць іх сілы і здароўе. Мы будзем прыкладаць нашыя намаганні (пэўныя крокі ўжо зробленыя), каб звярнуць сусветную ўвагу на сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі.
Старшыня БЦК Я. Барысевіч