У «Мары» - свой кут

«Мары» - суполцы беларусаў Лiепаi сёлета ў траўнi спаўняецца 14 гадоў. Нядаўна сябры гэтага беларускага таварыства зрабiлi сабе своеасаблiвы падарунак - на аукцыёне гарадской думы набылi аднапавярховы будынак. Як марыць «Мара»  -  гэта будзе Беларускi дом.

- Жаданне мець свой куточак у горадзе пад лiпамi - даўняе жаданне «Мары». I што яно збудзецца, няма сумненняў. Таму што сябры з «Мары» умеюць працаваць. Што за гэты час удалося зрабiць значнага? - гэтае пытанне мы адрасуем старшынi суполкi «Мара» Любовi Барысаўне Дурневай.

- У нашым горадзе пры нашым таварыстве актыўна працуе iнфармацыйна-кансультацыйная служба пры падтрымцы Амбасады Рэспублiкi Беларусь у Латвiйскай Рэспублiцы. Жыхарам Лiепаi не трэба ехаць за 200 кiламетраў у Рыгу, каб адкрыць вiзу ў Беларусь, атрымаць даведку па пытаннях, якiя звязаны з заканадаўствам Беларусi. Гэтую работу зробяць сябры з «Мары», якiя чакаюць усiх зацікаўленых па адрасе: вулiца Сiлькю, 7 (тут, дарэчы, месцілася домакiраванне «Яунлiепая»). «Мара» чакае вас на першым паверсе тры днi на тыднi: у панядзелак i аўторак з 17.00 да 20.00 - па кансультацыйных пытаннях, а ў чацвер радыя бачыць тых, хто даражыць сваёй роднай спадчынай, хто любiць беларускую песню.

- Дарэчы, Любоў Барысаўна, галоўнае прызванне «Мары» - захаванне тут, на зямлi Латвii, нашай культурнай спадчыны. Хацелася б больш даведацца пра гэтую работу суполкi.

- Ужо 13 гадоў радуе аматараў беларускай песнi гурт «Паўлiнка». Яго ўзначальвае Жанна Буйніцкая. Дарэчы, хоць яна і не беларуска, але самааддана любiць  нашую беларускую песню i родную мову свайго мужа Аляксандра. У гурце спявае i яе малодшая дачушка Арынка - гэты наша маладая змена. А ведаюць «Паўлiнку» i ў Латвii, i ў Беларусi. Калектыў шчыра любiць нашу самабытную культуру, нашы святы. I заўсёды рады бачыць на iх многа сяброў.

«Паўлiнка» - удзельнiк многiх латвiйскiх i мiжнародных фестываляў. Яна радавала сваёй праграмай усiх, хто з'ехаўся на Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету, выступала на сцэнах Мiнска і ў Вiцебску, у час «Славянскага базара». Спадзяемся на новыя творчыя сiлы. Тым больш што ёсць у «Мары» моладзь, а значыць, ёсць у суполкi будучыня.

- За гэтыя гады ў «Мары» ўжо склалiся свае традыцыi...

- Адна з iх - Днi беларускай культуры. Праводзiм у Лiепаi iх штогод, i прысвечаны яны значным датам i падзеям у гiсторыi і культуры Беларусi. У апошнi раз ішла размова пра жыццёвы i творчы шлях Максiма Танка - народнага паэта Беларусi, паэта-песеннiка з нагоды яго юбiлею.

А наогул у суполцы пастаянна праходзяць сустрэчы i вечарыны, на якiх мы адкрываем самабытнасць i непаўторнасць беларускай культуры.

- Ёсць яшчэ ў «Мары» i святая традыцыя.

- Так. Мы шчыра шануем памяць аб тых, хто змагаўся за вызваленне Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. У Дзень незалежнасцi Беларусi суполка арганiзуе мерапрыемства для ветэранаў-антыфашыстаў, якiя жывуць у нашым горадзе. З кожным годам iх становiцца ўсё менш, таму вялiкае жаданне сяброў - уключыць у гэту работу моладзь, каб юнакi i дзяўчаты з першых вуснаў ведалi цану Перамогi.

- I зараз пагаворым пра нядаўнiя падзеi. У канцы мiнулага года збылася яшчэ адна з запаветных мараў «Мары» - яна, кажучы словамi Якуба Коласа, «прыдбала свой кут». I зрабiла гэта першай сярод суполак беларусаў Латвii.

- А чаму i не прыдбаць? Гэта ж адвечная мара беларусаў - мець сваю хатку на той зямлi, куды занёс лёс. А ў Лiепаi нас каля 4-х тысяч чалавек.

Раней для арганiзацыi сваёй дзейнасцi «Мара» арандавала памяшканнi, што патрабавала шмат сродкаў. У сувязi з гэтым праўленне прыняло рашэнне ўдзельнiчаць у аукцыёне гарадской думы i выкупiла памяшканне на вул. Яня, 8, якое знаходзiцца ў самым цэнтры горада. Будынак выкуплены за 8260 латаў, яму неабходна рэканструкцыя.

- Што мяркуеце тут зрабіць?

- Мы плануем адкрыць сваю бiблiятэку, таму што кнiг сабралася вельмi шмат. Тут будзе працаваць i музей «Беларуская хатка», якi добра ведаюць у горадзе. Хочам адрамантаваць залу, каб у ёй заўсёды гучала прыгожая беларуская песня i цудоўныя вечарыны збiралi многа сяброў. Марым, што знойдзецца месца для сваёй гасцiнiцы, каб у горадзе ля мора прымаць сяброў з Радзiмы i з iншых замежных краiн.

- Планаў шмат, а для iх ажыццяўлення патрабуецца i шмат сродкаў...

- Таму нам i хацелася б звярнуцца да суайчыннiкаў! Мы шчыра запрашаем вас  удзельнiчаць у рэканструкцыi будучага Беларускага дому ў Лiепаi i стварэннi атмасферы сапраўднага сяброўства ў гэтым доме.

Рада Беларускай суполкi Лiепаi «Мара» аб'яўляе збор сродкаў на рэканструкцыю будынка на вул. Яня, 8 у Лiепаi для стварэння "Беларускага дома" ў Лiепаi.

Ахвяраваць можна на нашы рахункi:

LV 77UNLA0050020364809 LVL

LV21UNLA0050020364847 EUR

Беларуская суполка Лiепаi «Мара» мае статус арганiзацыi грамадскага дабрабыту ў галiне культуры i развiцця грамадзянскага грамадства (рашэнне Мiнiстэрства фiнансаў Латвiйскай Рэспублiкi ад 19.10.2009г №262). Гэта дае права ахвяравальнiкам, згодна з законам Латвiйскай Рэспублiкi, на зварот падатку на прыбыль ў аб'ёме 85 працэнтаў ад выдзеленай сумы.

Будзем вельмi ўдзячныя ўсiм, хто падтрымае нас у добрай справе.

- I яшчэ раз нагадаем адрас, дзе часова знаходзiцца «Мара»: Ліепая, вулiца Сiлькю, 7, першы паверх. Сустрэчы па панядзелках, аўторках з 17.00 да 20.00 i ў чацвер з 18.00 да 20.00, калі збіраюцца аматары песні, паэзіі, народных традыцый.

Гутарыла Валянціна Грыбоўская,

svitanak.lv