У кінатэатры "Кінатэка" адбылася ўрачыстая прэм’ера фільма рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча “Жыве Беларусь”.
У кінатэатры "Кінатэка" адбылася ўрачыстая прэм’ера фільма рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча “Жыве Беларусь”.
Фільм апавядае гісторыю маладога рок-музыкі Мірона, якога сыграў беларускі рэпер Вінсэнт. Героя сілай забіраюць у войска, дзе пачынаецца яго пераслед, а ён у сваю чаргу змагаецца з праявамі штодзённага таталітарызму.
Кшыштаф Лукашэвіч спадзяецца, што фільм трапіць ў акадэмічнае асяроддзе на Захадзе і пазнаёміць з беларускай рэчаіснасцю:
- Для жыхароў Заходняй Еўропы, для жыхароў Лісабона, Парыжа, Амстэрдама – гэта настолькі моцная гісторыя, нават неверагодна, што нешта падобнае можа адбывацца ў цэнтры Еўропы з 10-мільённым народам. На маю думку, гэты фільм, калі яго паглядзяць у акадэміцкіх і студэнцкіх колах Заходняй Еўропы, можа выклікаць сімпатыю і зацікаўленне Беларуссю, і перадусім сімпатыю да беларускіх апазіцыянераў і моладзі, якая імкнецца мысліць незалежна.
Aсновай для напісання сцэнару стала сапраўдная гісторыя апазіцыйнага дзеяча Франка Вячоркі, які выступіў суаўтарам сцэнару. Агульнапольская прэм’ера фільма "Жыве Беларусь" у найбліжэйшую пятніцу.
У гэты дзень у эфіры РР прадставяць аўтараў і актораў фільма ды раздадуць слухачам запрашэнні на фільм.
Радэк Дамброўскі, "Беларускае Радыё Рацыя"