Дзень Волі ў Атаве

6 красавіка 2013 года атаўская мэрыя гасцінна адчыніла дзверы канадыйскім беларусам, якія сабраліся ў гэты дзень на святкаванне 95-х угодкаўабвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

6 красавіка 2013 года атаўская мэрыя гасцінна адчыніла дзверы канадыйскім беларусам, якія сабраліся ў гэты дзень на святкаванне 95-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.  Карані свята вядуць да 25-га сакавіка 1918 года, калі пачаўся новы адлік беларускай гісторыі, звязаны з набыццём незалежнасці і цяперашняй Беларусі. Сакавіцкія падзеі 1918 года сталі пачатковай старонкай, якая дала магчымасць стварыць сёняшнюю незалежную краіну.

comman

ivonkaВыступае сп. Івонка Сурвілла

У гэты суботні вечар сабралася каля 40 чалавек. З прывітальным словам выступіў старшыня атаўскага адзела Згуртавання Беларусаў Канады сп. Пётра Мурзёнак. Ён павіншаваў прысутных і зачытаў Зварот Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі сп. Івонкі Сурвіллы.   “ Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, угодкамі таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 году, калі наш народ абвесьціў незалежнасьць сваёй дзяржавы. У той памятны год мы афіцыйна перасталі быць абарыгенамі Паўночна-Заходняга Краю Расейскай Імпэрыі ды сказалі сьвету, што мы – і толькі мы – маем права гаспадарыць на нашай – спрадвечна нашай – зямлі,» — гаворыцца ў звароце.

valjaСп. Валянціна Шаўчэнка

З віншавальным словам выступіла сп. Валянціна Шаўчэнка, старшыня Згуртавання Беларусаў Канады, якая падкрэсліла значнасць ідэі незалежнасці Беларусі, пераважна ў сёняшніх складаных умовах існавання беларускай дзяржаўнасці, калі свабода не з’яўляецца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. Таксама сп. Валянціна выказалася салідарнасць да беларускіх палітвязняў.

murzСп. Пётра Мурзёнак

Шчыра павіншавала прысутных з нацыянальным святам Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі сп. Івонка Сурвілла. У сваёй прамове сп. Івонка распавядала пра сваю паездку ў Прагу, дзе яна ўдзельнічала ў сустрэчы з беларускімі і чэшскімі палітыкамі, падчас якой абмяркоўваўся сёняшні стан беларускай палітычнай сістэмы. Сп. Івонка падкрэсліла  неабходнасць данясення да ўсіх зацікаўленых асоб інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі з мэтай паўплывання на будучыню Беларусі як свабоднай і незалежнай краіны.

Удзельнікі сустрэчы напісалі дыктоўку, прысвечаную 150-м угодкам паўстання Кастуся Каліноўскага.

dictouka

Падчас святочнага канцэрта ўдзельнікі сустрэчы з вялікім задавальненнем паслухалі рамансы ў выкананні Валянціны Шаўчэнка, вершы Юрася Шамецькі, музычныя кампазіцыі ў выкананні дуэта «Кантабіле» (Уладзя Шамецька – скрыпка, Міхась Рыкаў – гітара). Завяршылі канцэрт чароўныя танцавальныя пары Ірэны і Уладзіміра Клімковічаў, Агаты Логвін і Аляксея Ціпенкі.

Святкаванне прайшло ўрачыста і па-сяброўску прыемна.

dance1Агата Логвін і Аляксей Ціпенка

dance2 Ірэна і Ўладзімір Клімковічы

belaruscanada.org