У Белавежы развіталіся з Георгіем Валкавыцкім

У Белавежы развіталіся з першым рэдактарам і заснавальнікам беластоцкай “Нівы “ды літаратурнага абяднання "Белавежа".

У Белавежы развіталіся з першым рэдактарам і заснавальнікам беластоцкай “Нівы “ды літаратурнага абяднання "Белавежа". "Георгі Валкавыцкі адышоў ад нас на 91-ым годзе жыцця і пакінуў пасля сябе вялікую спадчыну і як літаратар, і як чалавек," - кажа паэтка Надзея Артымовіч, якая ведала яго больш за 40 гадоў.

- Ён быў эрудытам у найлепшым значэнні гэтага слова. Ён меў знакаміты густ, смак у літаратуры. І што важнае, ён быў адкрыты на аўтараў, якія часам адкрывалі па-рознаму новыя формы вершапісання, вершаскладання.

Георгія Валкавыцкага пахавалі 10 красавіка на праваслаўных могілках у Белавежы. У апошні шлях пісьменніка і рэдактара правялі яго родныя, блізкія і шматлікія сябры.

Валянціна Лаеўская, "Беларускае Радыё Рацыя"