Пятая канферэнцыя беларусаў краін Балтыі і замежжа

Вялікая фотасправаздача. Дадаліся тэксты прынятых падчас канферэнцыі рэзалюцыі і звароту да беларускага ўраду.

Пяты год канферэнцыю беларусаў краін Балтыі і замежжа арганізоўвае Таварыства беларускай культуры ў Літве. Гэтым разам яна адбылася 6 і 7 красавіка 2013 года ў Вільні. На канферэнцыі былі прадстаўнікі беларускіх арганізацый Літвы, Латвіі, Эстоніі,  Польшчы, Чэхіі і Беларусі, прысутнічалі таксама кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і старшыня Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская.

Адкрыццё канферэнцыі. Злева направа: Хведар Нюнька, Леакадзія Мілаш, Алесь Адамковіч

Хведар Нюнька вітае дэлегатаў Пятай канферэнцыі беларусаў краін Балтыі і замежжа

Алена Макоўская

Ніна Шыдлоўская

Выступленні прысутных тычыліся праблемаў і поспехаў дзейнасці беларускіх суполак, сітуацыі з мовай і стасункаў з метраполіяй, агулам – сітуацыі ў Беларусі, і выклікалі ажыўленую дыскусію і абмеркаванні.

Станіслаў Шушкевіч

Валянцін Голубеў

Алег Мяцеліца

Удзельнікі Пятай канферэнцыі беларусаў краін Балтыі і замежжа

Падчас канферэнцыі адбылася прэзентацыя новага дакументальнага фільма Вольгі Мікалайчык, а таксама кнігі лістоў Зоські Верас “Я помню ўсё”, якую прадставіў Міхась Скобла.

Зінаіда Клыга віншуе Хведара Нюньку з юбілеем

Уладзімір Арлоў віншуе Хведара Нюньку з юбілеем

Алег Трусаў

Аляксандр Макаеў

Першы дзень канферэнцыі завяршыўся сяброўскаю бяседай з цудоўнай нагоды: якраз 6 красавіка Хведару Нюньку, нязменнаму старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве, споўнілася 85 гадоў.

Хведар Нюнька прымае віншаванні па тэлефоне

У гонар імянінніка гучалі шчырыя віншаванні і добрыя словы ад шматлікіх гасцей, а таксама мілагучныя беларускія песні ў выкананні Зінаіды Клыгі, у тым ліку на словы Станіслава Валодзькі.

Прамаўляе Радзім Гарэцкі

Станіслаў Шушкевіч выступае з віншавальнай прамовай

Юбіляра віншуе Лілія Плыгаўка

Леанід Нюнька, брат Хведара Нюнькі (злева) і Таццяна Гусева (справа) віншуюць юбіляра

Госці віншуюць Хведара Нюньку з 85-гадовым юбілеем

Вячка Целеш і Генадзь Бураўкін віншуюць юбіляра

Ніна Шыдлоўская і Алена Макоўская павіншавалі Хведара Нюньку ад імя Управы МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

Хведара Нюньку віншуюць Наста Палажанка і Марына Адамовіч

З віншаваннямі да Хведара Нюнькі звярнуліся Валянцін Голубеў і Юрка Станкевіч

Доктар медыцынскіх навук Таццяна Райнене (Падагель) з мужам віншуюць Хведара Нюньку

Міхась Скобла

Хведар Нюнька нарадзіўся ў адзін дзень з яшчэ адным выбітным беларусам – Барысам Кітам, якому ў суботу споўнілася 103-ы гады. Хведар Нюнька патэлефанаваў яму і павіншаваў з гэтым святам. Таксама быў запісаны віншавальны відэазварот ад усіх прысутных, запіс якога неўзабаве перададуць Барысу Кіту.

Хведар Нюнька віншуе Барыса Кіта са 103-годдзем

Падчас запісу віншавальнага звароту да Барыса Кіта

Другі дзень канферэнцыі – 7 красавіка – пачаўся з ушанавання памяці кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гг. Кастуся Каліноўскага на Лукішскім пляцы.

На Лукішскім пляцы

Падчас канферэнцыі былі прынятыя звароты да ўраду Літвы аб ушанаванні памяці ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг., да ўраду Рэспублікі Беларусь аб паскарэнні прыняцця закона “Аб беларусах замежжа”, аб належнай падтрымцы беларускай мовы і беларускіх школ у замежжы, а таксама рэзалюцыя “Аб становішчы беларускай нацыянальнай меншасці Балтыйскага рэгіёна”, якая будзе накіравана ўрадам краін Балтыйскага рэгіёну. Азнаёміцца з тэкстамі названых дакументаў можна ніжэй.

Зварот да Ураду Літоўскай Рэспублікі і кіраўніцтва г. Вільнюса

дэлегатаў Пятай канферэнцыі беларусаў краін Балтыі

Мы, прадстаўнікі беларускіх арганізацый Літвы, Латвіі, Эстоніі,  Польшчы, Беларусі і Чэхіі выказваем ўдзячнасць ураду Літоўскай Рэспублікі, у сталіцы якой сталася магчымым правядзенне Пятай канферэнцыі беларусаў краін Балтыі.

Лёсы літоўскага і беларускага народу цесна звязаныя ў гісторыі. Гэты год з’яўляецца знакавым для нашых нацый. Сёлета мы адзначаем 150-гадовыя ўгодкі нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг.,  якое сталася яскравым сведчаннем сумеснай барацьбы нашых народаў за волю і незалежнасць!

У сувязі з гэтым мы звяртаемся да кіраўніцтва Літоўскай Рэспублікі і горада Вільнюса з прапановай годна ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863-1864 гг. Просім  падчас рэканструкцыі Лукішскага пляцу захаваць і прывесці ў адпаведнасць з гістарычнымі фактамі памятны знак на месцы смяротнага пакарання  кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага, а таксама прадугледзець магчымасць усталявання мемарыяльнага знака на верагодным месцы яго пахавання.

Мы выказваем упэўненасць у тым, што і Рэспубліка Беларусь набудзе поўную свабоду і незалежнасць і далучыцца да агульнаеўрапейскай дэмакратычнай сям’і!

Вільнюс, 07.04.2013 г.

Зварот да Ураду Рэспублікі Беларусь

дэлегатаў Пятай канферэнцыі беларусаў краін Балтыі

Мы, прадстаўнікі беларускіх арганізацый Літвы, Латвіі, Эстоніі,  Польшчы і Чэхіі  з’яўляемся неад’емнай часткай беларускай нацыі, хаця і стала пражываем у замежжы. Мы займаемся захаваннем і развіццём беларускай культуры, яе папулярызацыяй у краінах свайго пражывання, гэтым самым нясем веды пра Беларусь у свет.

Без сістэмнай падтрымкі з боку Беларускай дзяржавы з кожным годам рабіць гэта ўсё складаней. І як вынік – моцныя асіміляцыйныя працэсы ў нашых краінах, калі беларусы нават другога пакалення ўжо не атаясамліваюць сябе з радзімай бацькоў. Мы заклапочаны тым, што ўсё менш моладзі далучаецца да беларускіх суполак у замежжы. Ад гэтага страчвае беларуская дзяржава.

У сувязі з гэтым звяртаемся да Вас з прапановай зрабіць найбольш важныя крокі, якія найперш могуць дапамагчы спыніць асіміляцыю і пашырыць беларускую прысутнасць у рэгіёне:

1. Паскорыць прыняцце Закона “Аб беларусах замежжа”.

2. Павялічыць колькасць беларускамоўных праграмаў для спадарожнікавага вяшчання, бо беларусы, якія нарадзіліся ў замежжы, ужо не маюць магчымасці чуць беларускую мову. А беларуская мова – аснова існавання беларускай нацыі.

3. Прыняць неабходныя захады па падтрымцы існуючых, а таксама стварэнні новых беларускіх школ у замежжы.

Дзеля кансалідацыі беларускай нацыі ў гэты юбілейны, знакавы год 150-годдзя нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. прапануем усталяваць у сталіцы Беларусі – Мінску помнік кіраўніку паўстання Кастусю Каліноўскаму.

Вільня, 7.04.2013 г.

Прапануем вашай увазе яшчэ шэраг здымкаў з канферэнцыі.

Святлана Губейка , Павел Марыніч, Валянцін Голубеў

Генадзь Бураўкін і Хведар Нюнька

Святлана Губейка і Станіслаў Шушкевіч

Генадзь Бураўкін і Станіслаў Шушкевіч

Святлана Губейка і Леакадзія Мілаш

Радзім Гарэцкі, Генадзь Бураўкін і Вячка Целеш

Марына Адамовіч (злева) і дачка Хведара Нюнькі Ніна (справа)

Хведар Нюнька, Радзім Гарэцкі, Генадзь Бураўкін

Злева: Станіслаў Шушкевіч грае на фано. Справа: Валянцін Голубеў

Марына Адамовіч і Наста Палажанка

Міхась Скобла, Святлана Губейка і Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, і Стасіс Каўшыніс, дырэктар фонда падтрымкі грамадскай абароны

сябры Рады ТБК Валер Радзюкевіч з жонкай і Васіль Акуневіч

Ніна-Барбора Эванс, Інгрыда і Вячка Целеш

Радзюкевічы, намесніца дырэктара драматычнага тэатра Галіна Кеўлічэне і Хведар Нюнька

Унучка Хведара Нюнькі Аліса Нюнкайце з дзядулем

Хведар Нюнька з унукам Максімам

Дэлегаты канферэнцыі

Інфармацыйны цэнтр "МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

Фота Паўла Марыніча