Вялікая фотасправаздача. Дадаліся тэксты прынятых падчас канферэнцыі рэзалюцыі і звароту да беларускага ўраду.
Пяты год канферэнцыю беларусаў краін Балтыі і замежжа арганізоўвае Таварыства беларускай культуры ў Літве. Гэтым разам яна адбылася 6 і 7 красавіка 2013 года ў Вільні. На канферэнцыі былі прадстаўнікі беларускіх арганізацый Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Чэхіі і Беларусі, прысутнічалі таксама кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і старшыня Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская.
Адкрыццё канферэнцыі. Злева направа: Хведар Нюнька, Леакадзія Мілаш, Алесь Адамковіч
Хведар Нюнька вітае дэлегатаў Пятай канферэнцыі беларусаў краін Балтыі і замежжа
Алена Макоўская
Ніна Шыдлоўская
Выступленні прысутных тычыліся праблемаў і поспехаў дзейнасці беларускіх суполак, сітуацыі з мовай і стасункаў з метраполіяй, агулам – сітуацыі ў Беларусі, і выклікалі ажыўленую дыскусію і абмеркаванні.
Станіслаў Шушкевіч
Валянцін Голубеў
Алег Мяцеліца
Удзельнікі Пятай канферэнцыі беларусаў краін Балтыі і замежжа
Падчас канферэнцыі адбылася прэзентацыя новага дакументальнага фільма Вольгі Мікалайчык, а таксама кнігі лістоў Зоські Верас “Я помню ўсё”, якую прадставіў Міхась Скобла.
Зінаіда Клыга віншуе Хведара Нюньку з юбілеем
Уладзімір Арлоў віншуе Хведара Нюньку з юбілеем
Алег Трусаў
Аляксандр Макаеў
Першы дзень канферэнцыі завяршыўся сяброўскаю бяседай з цудоўнай нагоды: якраз 6 красавіка Хведару Нюньку, нязменнаму старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве, споўнілася 85 гадоў.
Хведар Нюнька прымае віншаванні па тэлефоне
У гонар імянінніка гучалі шчырыя віншаванні і добрыя словы ад шматлікіх гасцей, а таксама мілагучныя беларускія песні ў выкананні Зінаіды Клыгі, у тым ліку на словы Станіслава Валодзькі.
Прамаўляе Радзім Гарэцкі
Станіслаў Шушкевіч выступае з віншавальнай прамовай
Юбіляра віншуе Лілія Плыгаўка
Леанід Нюнька, брат Хведара Нюнькі (злева) і Таццяна Гусева (справа) віншуюць юбіляра
Госці віншуюць Хведара Нюньку з 85-гадовым юбілеем
Вячка Целеш і Генадзь Бураўкін віншуюць юбіляра
Ніна Шыдлоўская і Алена Макоўская павіншавалі Хведара Нюньку ад імя Управы МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Хведара Нюньку віншуюць Наста Палажанка і Марына Адамовіч
З віншаваннямі да Хведара Нюнькі звярнуліся Валянцін Голубеў і Юрка Станкевіч
Доктар медыцынскіх навук Таццяна Райнене (Падагель) з мужам віншуюць Хведара Нюньку
Міхась Скобла
Хведар Нюнька нарадзіўся ў адзін дзень з яшчэ адным выбітным беларусам – Барысам Кітам, якому ў суботу споўнілася 103-ы гады. Хведар Нюнька патэлефанаваў яму і павіншаваў з гэтым святам. Таксама быў запісаны віншавальны відэазварот ад усіх прысутных, запіс якога неўзабаве перададуць Барысу Кіту.
Хведар Нюнька віншуе Барыса Кіта са 103-годдзем
Падчас запісу віншавальнага звароту да Барыса Кіта
Другі дзень канферэнцыі – 7 красавіка – пачаўся з ушанавання памяці кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гг. Кастуся Каліноўскага на Лукішскім пляцы.
На Лукішскім пляцы
Падчас канферэнцыі былі прынятыя звароты да ўраду Літвы аб ушанаванні памяці ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг., да ўраду Рэспублікі Беларусь аб паскарэнні прыняцця закона “Аб беларусах замежжа”, аб належнай падтрымцы беларускай мовы і беларускіх школ у замежжы, а таксама рэзалюцыя “Аб становішчы беларускай нацыянальнай меншасці Балтыйскага рэгіёна”, якая будзе накіравана ўрадам краін Балтыйскага рэгіёну. Азнаёміцца з тэкстамі названых дакументаў можна ніжэй.
Зварот да Ураду Літоўскай Рэспублікі і кіраўніцтва г. Вільнюса
дэлегатаў Пятай канферэнцыі беларусаў краін Балтыі
Мы, прадстаўнікі беларускіх арганізацый Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Беларусі і Чэхіі выказваем ўдзячнасць ураду Літоўскай Рэспублікі, у сталіцы якой сталася магчымым правядзенне Пятай канферэнцыі беларусаў краін Балтыі.
Лёсы літоўскага і беларускага народу цесна звязаныя ў гісторыі. Гэты год з’яўляецца знакавым для нашых нацый. Сёлета мы адзначаем 150-гадовыя ўгодкі нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг., якое сталася яскравым сведчаннем сумеснай барацьбы нашых народаў за волю і незалежнасць!
У сувязі з гэтым мы звяртаемся да кіраўніцтва Літоўскай Рэспублікі і горада Вільнюса з прапановай годна ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863-1864 гг. Просім падчас рэканструкцыі Лукішскага пляцу захаваць і прывесці ў адпаведнасць з гістарычнымі фактамі памятны знак на месцы смяротнага пакарання кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага, а таксама прадугледзець магчымасць усталявання мемарыяльнага знака на верагодным месцы яго пахавання.
Мы выказваем упэўненасць у тым, што і Рэспубліка Беларусь набудзе поўную свабоду і незалежнасць і далучыцца да агульнаеўрапейскай дэмакратычнай сям’і!
Вільнюс, 07.04.2013 г.
Зварот да Ураду Рэспублікі Беларусь
дэлегатаў Пятай канферэнцыі беларусаў краін Балтыі
Мы, прадстаўнікі беларускіх арганізацый Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Чэхіі з’яўляемся неад’емнай часткай беларускай нацыі, хаця і стала пражываем у замежжы. Мы займаемся захаваннем і развіццём беларускай культуры, яе папулярызацыяй у краінах свайго пражывання, гэтым самым нясем веды пра Беларусь у свет.
Без сістэмнай падтрымкі з боку Беларускай дзяржавы з кожным годам рабіць гэта ўсё складаней. І як вынік – моцныя асіміляцыйныя працэсы ў нашых краінах, калі беларусы нават другога пакалення ўжо не атаясамліваюць сябе з радзімай бацькоў. Мы заклапочаны тым, што ўсё менш моладзі далучаецца да беларускіх суполак у замежжы. Ад гэтага страчвае беларуская дзяржава.
У сувязі з гэтым звяртаемся да Вас з прапановай зрабіць найбольш важныя крокі, якія найперш могуць дапамагчы спыніць асіміляцыю і пашырыць беларускую прысутнасць у рэгіёне:
1. Паскорыць прыняцце Закона “Аб беларусах замежжа”.
2. Павялічыць колькасць беларускамоўных праграмаў для спадарожнікавага вяшчання, бо беларусы, якія нарадзіліся ў замежжы, ужо не маюць магчымасці чуць беларускую мову. А беларуская мова – аснова існавання беларускай нацыі.
3. Прыняць неабходныя захады па падтрымцы існуючых, а таксама стварэнні новых беларускіх школ у замежжы.
Дзеля кансалідацыі беларускай нацыі ў гэты юбілейны, знакавы год 150-годдзя нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. прапануем усталяваць у сталіцы Беларусі – Мінску помнік кіраўніку паўстання Кастусю Каліноўскаму.
Вільня, 7.04.2013 г.
Прапануем вашай увазе яшчэ шэраг здымкаў з канферэнцыі.
Святлана Губейка , Павел Марыніч, Валянцін Голубеў
Генадзь Бураўкін і Хведар Нюнька
Святлана Губейка і Станіслаў Шушкевіч
Генадзь Бураўкін і Станіслаў Шушкевіч
Святлана Губейка і Леакадзія Мілаш
Радзім Гарэцкі, Генадзь Бураўкін і Вячка Целеш
Марына Адамовіч (злева) і дачка Хведара Нюнькі Ніна (справа)
Хведар Нюнька, Радзім Гарэцкі, Генадзь Бураўкін
Злева: Станіслаў Шушкевіч грае на фано. Справа: Валянцін Голубеў
Марына Адамовіч і Наста Палажанка
Міхась Скобла, Святлана Губейка і Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч
Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, і Стасіс Каўшыніс, дырэктар фонда падтрымкі грамадскай абароны
сябры Рады ТБК Валер Радзюкевіч з жонкай і Васіль Акуневіч
Ніна-Барбора Эванс, Інгрыда і Вячка Целеш
Радзюкевічы, намесніца дырэктара драматычнага тэатра Галіна Кеўлічэне і Хведар Нюнька
Унучка Хведара Нюнькі Аліса Нюнкайце з дзядулем
Хведар Нюнька з унукам Максімам
Дэлегаты канферэнцыі
Інфармацыйны цэнтр "МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Фота Паўла Марыніча