24 сакавіка беларуская грамада Чарнігава каля Екацярынінскай царквы з удзелам актывістаў ўкраінскіх грамадскіх арганізацый адзначыла Дзень Волі.
24 сакавіка беларуская грамада Чарнігава каля Екацярынінскай царквы з удзелам актывістаў ўкраінскіх грамадскіх арганізацый адзначыла Дзень Волі.
Падчас святкавання гучалі вершы беларускіх паэтаў, гучала слова Божае беларускай мове.
Беларусы заклікалі ўкраінцаў да салідарнасці з імі. Беларусам, якія ў неспрыяльных умовах вядуць зараз барацьбу з прамаскоўскім рэжымам, вельмі важная падтрымка брацкага ўкраінскага народа.
25 сакавіка 2013 года перад пасольствам Беларусі ў Кіеве адбылася акцыя ў памяць беларускага Дня Волі і падтрымкі беларускіх апазіцыянераў і палітвязняў.
У акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі беларускай апазіцыі ў Кіеве, украінскіх грамадскіх арганізацый і апазіцыйных партый.
Дзень Волі ў Беларусі - неафіцыйнае свята, якое адзначаецца ў гонар абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.
Паводле pivnich.info і maidanua.org