Дзень Волі ў ЗША

24-га сакавіка ў Нью-Джэрсі беларусы адзначылі 95-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.24-га сакавіка ў Нью-Джэрсі беларусы адзначылі 95-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Што ўжо стала добрай традыцыяй, святочны дзень пачаўся зраніцы ў царкве Жыровіцкай Іконы Маці Божай у Хайлэнд-парку. Святар Беларускай Аўтакефальнай Царквы айцец Зінові адправіў малебен за Беларусь ды ўвесь беларускі народ і павіншаваў людзей нашай краіны з Днём Волі.

Ужо папаўдні, перабраўшыся ва ўтульную і ветлівую залу гатэля Hyatt, што ў Нью-Брансуіку, ізноў жа айцец Зінові адкрываў афіцыйную частку мерапрыества вітальным словам і малітваю.

Традыцыйна віталі беларусаў са святам прадстаўнікі амерыканскай улады. Віншаванні ў гэтым годзе даслалі кангрэсмэн Крыс Сміт, сенатары Франк Лаўтэнберг і Роберт Мэнэндэс ды губернатар Крыс Крысці.

Пасля амерыканскага гімну ў выкананні Волі Казак выступілі з прамовамі старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Нью-Джэрсі Юрка Азарка і намеснік старшыні Беларуска-Амерыкансака Згуртавання "Пагоня" Яўген Барысевіч.

Свята не можа быць без песняў - канцэртна-сямейнае трыа у складзе Алеся Казака, Вялянціны Пархоменкі і Волі Казак праспявала вядомыя усім беларусам кампазіцыі.

Скончылася святкаваньне выкананнем беларускіх гімнаў «Магутны Божа» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

belmov.org