Малебнам за беларускі народ распачалася ўрачыстая імпрэза ў гонар 95-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Караляўцы (суч. Калінінград).
Малебнам за беларускі народ распачалася ўрачыстая імпрэза ў гонар 95-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Караляўцы (суч. Калінінград). Праводзіў імшу святар грэка-каталіцкага прыхода імя св. Ефрасінні Полацкай айцец Кірыл Міронаў. Падчас святочнай вечарыны былі заслуханыя віншаванні ад нашых сяброў з Літвы, Эстоніі і Беларусі. Прагучалі цікавыя выступленні сябраў таварыства: Цімура Процкага, Уладзіміра Юшкевіча, Таццяны Рокач. Фільм “Далёка нам яшчэ да Беларусі” голасам нашага сября гісторыка Уладзіміра Арлова ажывіў храналогію падзеяў таго часу. Як заўжды, песні у выканані Міхася Галубкіна і Міхася Лішаёва ўнеслі непаўторны музычны каларыт у акадэмічную атмасферу свята. І ўжо па традыцыі вечарына завяршылася смачнымі пачастункамі ды размовамі між удзельнікамі і гасцямі таварыства. А наперадзе Свята Вялікадня. Урачыстая імша ў прыходзе св. Ефрасінні Полацкай адбудзецца ў Касцёле Святога Сямейства 31 сакавіка а 15-й гадзіне.
Жыве Беларусь!
Ігар Шаховіч