19 сакавіка ў Ватыкане адбылася цырымонія інтранізацыі новага папы. Сярод іншых нацыянальных сцягоў, на плошчы Святога Пятра былі і 4 бел-чырвона-белыя сцягі. Іх узнялі сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці” і беларусы з Бельгіі.

Беларускіх дзяржаўных чырвона-зялёных сцягоў, на Плошчы не было заўважана, нягледзячы на тое, што ў Ватыкан накіравалася афіцыйная дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым.
Бел-чырвона-белыя сцягі выклікалі цікавасць у вернікаў з розных краінаў. Да беларусаў падыходзілі, пыталіся адкуль яны, фатаграфаваліся разам са сцягамі.
Прэс-служба “Беларускай Нацыянальнай Памяці”