Багацце памежжа. На гэтую тэму дыскутавалі ў клубе «Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову "АБ-БА"».
У Беласток прыехала Бажэна Шрэдэр – стваральніца асяродка “Пагранічча” ў Сейнах, аніматарка культуры, апякунка “Сейненскіх хронікаў”. Быў прызентаваны фільм з калекцыі «Расказы Пагранічча», якія дзеці ў Сейнах ствараюць пад кіраўніцтвам Бажэны Шрэдэр. Гэтыя мультфільмы расказваюць пра многае, але найперш вучаць нас сапраўднай шматкультурнасці, кажа Аліна Ваўранюк(фота) з АБ-Бы.
- Паказваюць гэтую шматкультурнасць, прычым не шматкультурнасць як лозунг, які вельмі добра выглядае калі пра гэта пішуць. Шматкультурнасць нашага Падляшша і г.д., і г.д. А тут фактычна яна дбае, каб гэтая шматкультурнасць была не толькі лозунгам, а была нечым вельмі канкрэтным. Для мяне ўвогуле Бажэна вельмі вялікі аўтарытэт, калі ідзе пра працу з моладдзю і пра тое, як працаваць, што важнае.
Фільмы з калекцыі «Расказы Пагранічча» ствараюцца дзецьмі, якія займаюцца ў асяродку “Пагранічча” ў Сейнах на польска-літоўскім памежжы. Кароткія мультыплікацыйныя фільмы пабудаваныя на аснове мясцовых баек, песень і расповядаў жыхароў.
Улад Грынеўскі, "Беларускае Радыё Рацыя"