14 сакавіка выйшаў у свет першы нумар новага інтэрнэт-часопіса "САКАВІК". Яго стваральнік Пётра Мурзёнак.
Часопіс “САКАВІК” заснаваны як незалежнае перыядычнае on-line выданне, прызначанае для абмеркавання праблем беларускай культуры і развіцьця беларускасці.
Часопіс змяшчае аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаннях, што датычацца развіцця беларускай нацыі.
На веб-сайце http://www.sakavik.net/ будуць таксама змешчаны тэматычныя старонкі з найбольш цікавымі матэрыяламі аб сучасным і будучым Беларусі.
Часопіс запрашае да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых.
Паводле Пятра Мурзёнка