Дзень смерці Каліноўскага адзначаць шэсцем па Вільні

Беларусы ў Вільні ўшануюць памяць Кастуся Каліноўскага ў дзень яго смерці і пахавання.

Таварыства беларускай культуры ў Літве атрымала дазвол ад гарадскіх уладаў літоўскай сталіцы на адмысловае шэсце 23 сакавіка – паведаміў нашаму радыё старшыня Таварыства Хведар Нюнька.

- Шэсце пройдзе ад Лукішскага пляцу, дзе быў пакараны смерцю 22 сакавіка, 150 гадоў таму, наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі, да гары Гедыміна, дзе быццам бы быў пахаваны. Шэсце будзе са сцягамі і прамовамі.

Шэсце ў гонар Кастуся Каліноўскага пройдзе па цэнтральнай вуліцы літоўскай сталіцы. Таксама ў планах Таварыста беларускай культуры іншыя мерапрыемствы да Дня Волі. Урачыстасці з нагоды 95-ых угодак абвяшчэнне БНР пройдуць ў гарадской ратушы Вільні 25 сакавіка ды ў Літоўскім сейме на наступны дзень.

Улад Грынеўскі, "Беларускае Радыё Рацыя"