У Бельску прэзентавалі кнігу пра род Антыховічаў

Гісторыю аднаго роду, раскіданага па свеце, які бярэ пачатак у Бельску Падляшскім, апісала ў сваіх успамінах і даследаваннях ураджэнка Бельска, жыхарка Баранавічаў Людміла Антыховіч-Валынец.

Гісторыю аднаго роду, раскіданага па свеце, які бярэ пачатак у Бельску Падляшскім, апісала ў сваіх успамінах і даследаваннях ураджэнка Бельска, жыхарка Баранавічаў Людміла Антыховіч-Валынец.

Трэба, каб мы ведалі падмурак, сваё мінулае. У бацькі захаваліся фотаздымкі пахаванняў прадзеда. Хацелася ведаць што і як. А пасля ўсё глыбей і глыбей, далей і далей. Я адмыслова прыязджала ў Бельск, пісала. І вось выйшла кніжка. Яна вельмі няпоўная. У ёй змешчаны звесткі з 1710 года.

Месцам прэзентацыі кнігі быў абраны Бельскі беларускі ліцэй. Гаворыць яго дырэктар Андрэй Сцепанюк.

- Нашая моладзь мае магчымасць крыху пазнаёміцца з гісторыяй Бельска і Бельскай зямлі. Часам яны самі не разумеюць, што нам не трэба шукаць выключна ў гісторыі Польшчы нейкіх герояў. Гэтая гісторыя беларуска-руска-праваслаўная, якая звязана з самім Бельскам – старажытным горадам, які адыгрывае значную ролю ў гісторыі. Тут таксама можна жыць. Няхай яны шукаюць у сваіх сем'ях тое, чым можна ганарыцца. Нам, беларусам, не хапае якраз гэтага: мы не ўмеем ганарыцца тым, што маем.

Кніга пра род Антыховічаў выйшла намаганнямі Аб’яднання малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Наталля Герасімюк, "Беларускае Радыё Рацыя"