3 сакавiка адбылася чарговая сустрэча сяброў клубу «Беларусы Пецярбурга». Тэмай новай дыскусii была сучасная беларуская лiтаратура.
3 сакавiка адбылася чарговая сустрэча сяброў клубу «Беларусы Пецярбурга». Тэмай новай дыскусii была сучасная беларуская лiтаратура. Удзельнiкi абмеркавалi месца сучаснай беларускай лiтаратуры ў паўсядзённым жыццi, яе асаблiвасцi ў сусветным кантэксце i прыйшлi да высновы, што найлепшым чынам яе стан адлюстроўвае адно фiласофскіх эсэ Валянцiна Акудовiча “Мяне няма”. Як і ўсё беларускае, гісторыя, незалежнасць быццам бы ёсць, але адначасова іх няма.
Літаратура, безумоўна, ёсць, але аб ёй мала хто ведае, а чытае і пагатоў. Нягледзячы на якасныя змест і паліграфію, звычайна беларускамоўныя кнігі можна знайсці там, куды рэдка хто можа зазірнуць — на самых нізкіх паліцах кнігарняў альбо ў спецыялізаваных крамах. Больш за тое, беларускамоўныя тэскты робяць яе маладаступнай для шырокага чытача нават у самой Беларусі, дзе большасць насельніцтва не чытае па-беларуску. Тым не менш беларуская літаратура як з’ява існуе. І ў ёй, як у люстэрку, адлюстроўваецца і асэнсоўваецца сучаснае жыццё саміх беларусаў.
Гэтым разам дакладчыкам быў сябра клуба “Беларусы Пецярбурга” Уладзiмiр Сурвiла. Ён расказаў прысутным пра цiкавы феномен эпатажу як сродку лiтаратурна-мастацкага самавыяўлення, што быў папулярны ў мінскiм культурным ассяроддзi напрыканцы 90-ых i ў пачатку нулявых гадоў. Расказаў ён і пра саміх творцаў. Змiцер Вiшнёу, Iлля Сiн, Сяргей Патаранскi, Вольга Гапеева, Славамiр Адамовiч, Святлана Бень ды іншыя на той час былi не толькi выдатнымi паэтамi цi лiтаратарамi, але i, дзякуючы сваёй правакацыйнай творчасцi альбо эпатажным паводзiнам, сапраўднымi «рок-зоркамi» беларускай лiтаратуры. Прыз сiмпатый чытачоў як самаму эпатажнаму беларускаму лiтаратару i, дарэчы, адзiнаму, каму паставiлi помнiк пры жыццi, быў уручаны Iллю Сiну.
Сябры клубу таксама абмеркавалi прачытаныя ў апошнi час беларускiя кнiгi і выбралi для сябе кнiгi для чытання ў пiцерскiм метрапалiтэне. Iмi сталi зборнiкi апавяданняў «Падарунак для Адэлi» Севярына Квяткоўскага, «Зборная РБ па негалоўных вiдах спорта» Павала Касцюкевiча, “Міларусь” Лявона Вольскага ды іншыя. Між іншым, частка кніг была падараваная клубу беларусаў Згуртаваннем беларусаў Свету “Бацькаўшчына” і Звязам беларускіх пісьменнікаў. Сябры клубу пастанавілі, што наступныя сустрэчы, прысвечаныя сучаснай беларускай культуры, адбудуцца напрыканцы сакавiка падчас правядзення канцэрту Аляксандра Памідорава і святкаванняў Дня Волі.