Беларускі навукова-культурны цэнтр плануецца адкрыць у Кішынёве ў трэцім квартале 2013 года.
Паводле словаў старшыні Беларускай абшчыны Малдовы Юрыя Статкевіча, у цэнтры будуць прадстаўленыя атрыбутыка, нацыянальныя касцюмы, элементы фальклору, кнігі, сувеніры, іншыя экспанаты, звязаныя з беларускай культурай, пісьменнасцю, гісторыяй, традыцыямі, звычаямі, якія дапамогуць знаёміць дзяцей і дарослых з гісторыяй і культурай беларускага краю. У цэнтры размесціцца і бібліятэка Беларускай абшчыны Малдовы. Тут жа плануе праводзіць свае пасяджэнні яе рада. Беларускі навукова-культурны цэнтр будзе абсталяваны пры падтрымцы пасольства Беларусі, адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска, з якой раней было падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве, а таксама Мінгарвыканкама. Акрамя таго, за актыўную дзейнасць Каардынацыйны савет беларускіх суполак Малдовы атрымаў раней ад упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі разам з ганаровай граматай каштоўныя падарункі: тэлевізар і DVD, якія таксама плануецца выкарыстоўваць для абсталявання цэнтра інфармацыі і культуры.