Памяць Пятра Машэрава ўшанавалі ў Кішынёве. Мерапрыемства з нагоды 95-годдзя з дня нараджэння гэтага грамадскага і палітычнага дзеяча Беларусі арганізавалі Беларуская абшчына Малдовы і пасольства Беларусі ў Кішынёве.
Удзельнікам вечарыны, які прайшоў у Бюро міжэтнічных адносін Малдовы, было прадстаўлена мноства цікавых біяграфічных фактаў з жыцця Пятра Машэрава, паказаны прысвечаны яму дакументальны фільм. Успамінамі пра Пятра Машэрава дзяліліся прадстаўнікі Беларускай абшчыны Малдовы і беларускай амбасады ў Кішынёве, ветэраны ВАВ. Гаворка ішла пра ваенны шлях Пятра Машэрава, яго выдатныя дасягненні ў мірны час на гаспадарчай ніве. Некаторыя з удзельнікаў вечарыны памяці падзяліліся сваімі асабістымі ўражаннямі аб гэтым выбітным чалавеку. Так, адзін з паэтаў Беларускай абшчыны ў Малдове Іван Рахуба прадэкламаваў свае вершы, прысвечаныя беларускім партызанам, якія на чале з Пятром Машэравым прадэманстравалі нечуваную мужнасць у барацьбе з нямецкімі акупантамі. На мерапрыемстве, якое адбылося ў Дзень абаронцаў Айчыны, таксама ўшаноўвалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Падчас вечара былі выкананыя ваенна-патрыятычныя песні, прагучалі нацыянальныя песні на беларускай мове.
Паводле belta.by