Беларускія дыпламаты ўсклалі кветкі ў мемарыяльным комплексе вайсковай славы ў Кішынёве

23 лютага Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Вячаслаў Асіпенка і супрацоўнікі беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ўзялі ўдзел ва ўскладанні кветак у мемарыяльным комплексе вайсковай славы "Вечнасць" у Кішынёве з нагоды Дня абаронцаў Айчыны.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі дыпламаты з пасольстваў Расіі і Украіны, якія ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць воінаў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Затым дыпламаты разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікамі беларускай, рускай, украінскай суполак Малдовы, а таксама моладзевых і грамадскіх арганізацый і рухаў наведалі Алею беларускіх бяроз, украінскіх каліны і каштана, расійскіх елак. Алея "Вікторыя" ў памяць аб загінулых у Вялікай Айчыннай вайне беларусаў была закладзеная ў 2008 годзе ў мемарыяльным комплексе Кішынёва з ініцыятывы пасольства Беларусі ў Малдове. Яе аснову склалі 20 беларускіх бярозак, якія прывезлі ў Малдову прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У мемарыяльным комплексе "Вечнасць" сталіцы Малдовы спачывае прах 300 воінаў розных нацыянальнасцяў, якія загінулі пры абароне і вызваленні Кішынёва ад фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле belta.by