8 лістапада ў Эйндховэне, прайшла акцыя салідарнасці з беларускім народам

8 лістапада ў Эйндховэне, прайшла акцыя салідарнасці з беларускім народам, арганізаваная беларускай суполкай у Нідэрландах.


01-20201108_144603.jpg


Суполка правяла акцыю салідарнасці і падтрымкі беларускага народа, які ўжо трэці месяц змагаецца за свабоду супраць рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі. Дзіўная адвага беларусаў, якія працягваюць барацьбу выключна мірнымі метадамі, заслугоўвае павагі і падтрымкі міжнароднай грамадскасці.


02-20201108_145214.jpg


Арганізатары заяўляюць, што тое, што адбываецца сёння ў Беларусі - гэта апафеоз паліцэйскага гвалту: вядомыя шматлікія выпадкі катаванняў, сэксуальнага гвалту і забойстваў. Удзельнікі акцыі паспрабавалі данесці, што гэта адбываецца проста зараз, у 21 стагоддзі, у геаграфічным цэнтры Еўропы, у краіне, якая мяжуе з краінамі ЕС.


07-PXL_20201108_150311187.jpg


Удзельнікі акцыі сабраліся на цэнтральнай плошчы 18 Septemberplein, у Эйндховэне. Былі раздадзеныя ўлёткі і буклеты з інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў РБ. Усяго ў акцыі ўзялі ўдзел каля 30 чалавек. Колькасць удзельнікаў была абмежавана ў сувязі з уведзенымі мерамі па барацьбе з COVID-19.

Мікалай Сева