Тамаш Суліма абраны старшынём Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы

Сакратар “Часопіса” Тамаш Суліма стаў новым старшынём Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы.

Сакратар “Часопіса” Тамаш Суліма стаў новым старшынём Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы. У час паседжання, у якім удзельнічалі прадстаўнікі беларускіх СМІ, выбрана была таксама Галоўная рада. Новы старшыня, Тамаш Суліма, ужо аб’явіў планы на будучую дзейнасць Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы.

– У кожным наступным годзе, думаю, трэба нам паставіць як мінімум такую задачу – нейкае выдавецтва, нейкі праект. І таксама хацелася б, каб асацыяцыя была такой установай, якая аб'ядноўвае ўсіх беларускіх журналістаў на Беласточчыне, у Польшчы.

Асацыяцыя беларускіх журналістаў у Польшчы з’яўляецца выдаўцом “Часопіса”, які выходзіць штомесяц. Тамаш Суліма замяніў на пасадзе Аляксандра Максымюка.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com