26 студзеня
26 студзеня
Леакадыя Мілаш выступіла з дакладам пра творчасць беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло, якая нарадзілася ў Вільні. Свае першыя вершы Канстанцыя друкавала ў газеце “Наша ніва”. У
Леакадзія Мілаш
У студзені споўнілася 10 гадоў з моманту трагічнай гібелі лідара гурта “Песняры” Уладзіміра Мулявіна. Падрабязны даклад аб яго жыцці і дзейнасці падрыхтаваў сябра Рады ТБК Валеры Радзюкевіч. Ён узгадаў асноўныя вехі з біяграфіі песняра. Сёння можна шмат дыскутаваць аб фігуры У.Мулявіна, але, бясспрэчна, застанецца яго заслуга: ён, рускі паводле паходжання, падняў беларускую песню да ўсесаюзнага ўзроўню, а тым самым зрабіў Беларусь вядомай на посткамуністычнай прасторы.
У гэтым месяцы споўнілася 75 гадоў з дня расстрэлу аднаго з найвялікшых сыноў беларускай зямлі Вацлава Ластоўскага. На жаль, акупацыйная цемрашальская ўлада, якая панавала ў тыя часы, шмат зрабіла для таго, каб сцерці імёны выбітных людзей з памяці беларускага народа. Сённяшняя ўлада ў многім захоўвае тыя традыцыі сталінскіх часоў, і таму гэтыя асобы па сучасны дзень застаюцца малавядомымі для шырокага кола беларускага грамадства. Афіцыйная прапаганда іх імёны не ўзгадвае, наадварот, да гэтага часу ў пашане імёны тых катаў, якія знішчалі найлепшых сыноў нашага народа.
З дакладам аб жыцці і дзейнасці Вацлава Ластоўскага выступіў старшыня ТБК Хведар Нюнька. Лёс В.Ластоўскага ў многім трагічны, ён адлюстраваў усе знакавыя падзеі першай паловы ХХ ст. ў жыцці беларускага народа. Ластоўскі стаяў ля вытокаў стварэння БНР, можна нават назваць яго першым афіцыйным беларускім гісторыкам. У тых крыважэрных вірах яму даводзілася рабіць няпросты выбар. І тое, што нам тады не ўдалося адстаяць незалежнасць свае Бацькаўшчыны, прывяло да таго, што лёс такіх асобаў як Ластоўскі стаў трагічным. Ягоныя хістанні і падтрымка літоўскага боку – сведчанне складанасці арыентавання ў той сітуацыі, а таксама вялікай веры ў тое, што ўсё ж такі можна будзе аднавіць незалежнасць Беларусі. Яго мара ў нечым споўнілася сёння, але толькі часткова. У сёняшняй Беларусі самой Беларусі практычна няма, і ўсе, хто змагаўся і паміраў за Беларусь, так і забытыя і забароненыя. Але прыйдзе час, калі іх імёнамі будуць называцца вуліцы беларускіх гарадоў і ім будуць ставіць помнікі.
21 студзеня споўнілася 195 гадоў з дня нараджэння Адама Кіркора – аднаго з найбольш вядомых даследчыкаў Беларусі ў ХІХ ст. Дзякуючы такім асобам, мы сёння ведаем, якой была Беларусь ў ХІХ ст. На старонках яго працаў – сівая мінуўшчына нашае бацькаўшчыны, яе гістарычныя помнікі, курганы-валатоўкі, гарадзішчы, а таксама легенды, паданні, казкі, песні беларускага народа.
У гэтым месяцы споўнілася 70 гадоў з дня трагічнай гібелі дзеяча беларускай грэка-каталіцкай царквы экзарха Антона Неманцэвіча. Ён стаяў ля вытокаў адраджэння па-варварску знішчанай у 1839 годзе нацыянальнай беларускай царквы. Пасля яе знішчэння і пачалася русіфікацыя нашых земляў. Варта адзначыць, што калі б гэтая царква не была б знішчанай, Беларусь не была б зрусіфікаванай і палітычная сітуацыя ў гэтай краіне была б іншай. Экзарх Неманцэвіч Антон (1893-1943) сан святара атрымаў у 1915 годзе. Служыў у розных касцёлах Расійскай імперыі. Прапагандаваў сярод праваслаўнага насельніцтва Санкт-Пецярбурга ідэю аб’яднання цэркваў. У
Артур Юдыцкі распавёў пра пачынальніка беларускай прозы пісьменніка Ядвігіна Ш., лёс якога быў цесна звязаны з Вільняй. Належыць адзначыць, што і пахаваны ён у Вільні, на могілках Росы.
Сябра Рады ТБК Крыстына Балаховіч распавяла пра сустрэчу мастакоў у польскай галерэі “Z nad Wilii”.
Крыстына Балаховіч
На мерапрыемствах прысутнічала жонка вядомага віленскага беларускага мастака Уладзіміра Кузменкі. Заканчваючы імпрэзу, яна сказала колькі слоў пра свайго пакойнага мужа.
Падчас імпрэзы ўзгадалі і аб 150 гадавіне з дня пачатку студзеньскага паўстання 1863-64 гг. Можна адзначыць, што менавіта гэтае паўстанне дапамагло беларусам зрабіцца нацыяй. Сёння, на вялікі жаль, вядзецца фальшывая прапаганда па ачарненні гэтай самай слаўнай падзеі ў нашай гісторыі, якая ў яе ўпісалася залатымі літарамі.
Правіду свеціць нам зара,
Айчына – маці – Беларусь,
Гарой жыва!
(Казімір Сваяк)
Госці з Беларусі
Паводле Андруся Старавойтава і Алеся Адамковіча