Сябры БНП ушанавалі ў Варшаве памяць Тадэвуша Касцюшкі

У дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі - палітычнага і вайсковага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША - сябры “Беларускай нацыянальнай памяці” ўсклалі кветкі да помніка славутаму ваяру ў Варшаве.

Паводле словаў старшыні “Беларускай нацыянальнай памяці” Анатоля Міхнаўца, Тадэвуш Касцюшка належыць да тых герояў, якія амаль забытыя ў Беларусі:

- Сённяшнім уладам не выгадна памятаць пра яго. Так атрымоўваецца, што яго бюст стаіць у амерыканскай амбасадзе, а музей фінансуе польская амбасада. Беларускія ўлады чамусьці пра гэта забываюць, але памятаюць беларусы, беларуская моладзь, якія сёння прыйшлі да гэтага помніка.

4 лютага 2013 года спаўняецца 267 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Урачыстасці прымеркаваныя да ўгодкаў прайшлі на Берасцейшчыне ў Беларусі, а таксама ў Кракаве ў Польшчы, дзе знаходзіцца курган Касцюшкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Варшава