Беларускія калядкі выканалі ў філармоніі Санкт-Пецярбурга

9 студзеня ў Малой зале Санкт-Пецярбургскай Акадэмічнай Філармоніі імя Д.Д. Шастаковіча адбыўся канцэрт “Каляды-2013”.
У рамках праграмы прадстаўнікі беларускага і ўкраінскага зямляцтва праспявалі беларускія і ўкраінскія калядкі. Беларускія калядкі выканаў спявак Лявон Габрусёнак (клуб «Беларусы Пецярбурга»). У праграме таксама выступіў камерны хор «Россика» пад кіраўніцтвам Валянціна Капылова-Панчанкі, які выканаў музыку Раства ад пятроўскага часу да нашых дзён: «Пятроўскія святкі», батлейка, Пятроўскія канты, «Калядны каляндар» і інш.

.