26 студзеня ў Іркуцку адбыўся Круглы стол на тэму "Паўстанне 1863 года: факты і каментары".
Прысутнічала больш за 30 чалавек. Месцаў для сядзення было 30, таму некаторым давялося стаяць. Былі два тэлеканалы, журналісты газет, чыноўнікі, навукоўцы (нават прафесары), палякі, украінец, рускія, але больш было беларусаў - чалавек 20.
Беларускія дакладчыкі
Выступае паляк Шастаковіч
Прагучалі даклады: агульныя пра Паўстанне (прычым і з беларускага боку, і з польскага), даклад пра Кастуся Каліноўскага, пра "Мужыцкую праўду", пра сасланых паўстанцаў-беларусаў у Іркуцк (Ян Чэрскі, Віткоўскі, Зяновіч, Свіда, Аскірка і інш.).
Слухачы
Адбылася жывая і цікавая дыскусія. Выказваліся супрацьлеглыя погляды, але ніхто не “пабіўся”. А потым за кубачкам гарбаткі удзельнікі спрэчак дык і зусім змякчэлі, хаця й наўрад ці прыйшлі да згоды. А ўвогуле карысную справу зрабілі. Разыходзіліся, зычліва паціснуўшы адно адному рукі. Дзякуй усім за ўдзел!
Паводле Алега Рудакова
Фота Андрэя Семакіна