Мікалай Статкевіч уганараваны прэміяй Вілі Брандта

Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэміяй “За асаблівую палітычную мужнасць”. За палітзняволенага ўзнагароду атрымалі яго жонка Марына Адамовіч і дачка Кацярына Статкевіч.

Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэміяй “За асаблівую палітычную мужнасць”. За палітзняволенага ўзнагароду атрымалі яго жонка Марына Адамовіч і дачка Кацярына Статкевіч.

Цырымонія ўзнагароджвання другой Міжнароднай прэміі імя Вілі Брандта адбылася ў Берліне. Прысутным Марына Адамовіч зачытала прывітальныя словы ад імя Мікалая Статкевіча, з якімі ён звярнуўся з-за кратаў:

- Узнагарода для нас сталася абсалютнай нечаканасцю. Мікола прасіў перадаць свае прывітальныя словы, якія я зачытала, перакладала яго дачка Кацярына. Калі мы скончылі, то ўсе ўсталі. Людзі стаялі і сядзелі ў праходах, і калі раптам уся зала ўстае - гэта можна назваць авацыямі. Мікола прысутнічаў у зале, бо напрацягу ўсіх выступаў ішло такое слайд-шоу, яго фотаздымкі розных часоў.

На цырымоніі ўручэння прэміі прысутнічалі вядомыя нямецкія і еўрапейскія палітыкі, чальцы ўрада, Бундэстагу і Еўрапарламента, у тым ліку Герхард Шродэр, Пэр Штайнбрук, былыя і цяперашнія кіраўнікі Нямеччыны. Зала разлічаная на 600 чалавек не здолела змясціць усіх ахвочых, паведаміла Марына Адамовіч, “людзі стаялі і сядзелі ў праходах, на прыступках лесвіцы”. “Назаўжды запомню першыя дні 2011 года, калі прадстаўнікі нямецкай і міжнароднай сацыял-дэмакратыі першымі прыехалі ў Менск, каб даведацца пра лёс Мікалая Статкевіча. Яны дамагаліся вызвалення яго і іншых палітвязняў і зараз працягваюць гэтага дамагацца”, - сказала Марына Адамовіч.

Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя