Новую памятную дошку Янку Купалу ўсталююць у Вільні

Новую памятную дошку Янку Купалу ўсталююць у Вільні 27 студзеня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб. Мемарыял размесціцца на месцы ранейшага помніка па вуліцы Вільняўс, 14. Тут у 1914-1915 гадах знаходзілася рэдакцыя газеты "Наша Ніва", рэдактарам якой быў народны паэт Беларусі. Папярэдняя дошка, устаноўленая яшчэ ў 1980-х, з часам страціла эстэтычны выгляд і прыйшла ў непрыдатнасць. Аўтарам новага мемарыяла - маладым беларускім скульптарам Сяргею Аганаву і Вользе Нячай - удалося стварыць сапраўдны твор манументальнага мастацтва. Новая дошка была створаная з ініцыятывы пасольства Беларусі ў Літве і Міністэрства культуры. Акрамя таго, Мінкультуры ініцыявала стварэнне і ўстаноўку памятнай дошкі Янку Купалу ў латвійскай сталіцы. Мемарыял беларускага скульптара Паўла Вайніцкага размесцяць на будынку рыжскай беларускай школы імя народнага паэта ў 2013 годзе. За апошнія гады рэалізавана некалькі манументальных праектаў па ўвекавечанні памяці дзеячаў культуры і мастацтва за мяжой. Сярод найбольш значных - устаноўка помніка Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве і памятнай дошкі Францішку Багушэвічу ў Вільні. Вядзецца праца па стварэнні помнікаў Уладзіміру Мулявіну ў Екацярынбургу і Сімяону Полацкаму ў Маскве.

tut.by